Поддержать нас
Беларусы на войне
  1. С политиком Тихановским покончено? Мнение Артема Шрайбмана
  2. «Иногда называю себя VIP-эмигрантом». Бабарико рассказал, как устроился после выдворения из Беларуси и чем собирается заниматься
  3. Лукашенко прикрывали пять охранников, пока он фотографировался с деревенской семьей
  4. В яйцах известной птицефабрики выявили антибиотик, который нельзя человеку. Но власти об этом умолчали — рассказываем
  5. Теперь официально — «Беларусбанк» рассказал подробности нашумевшего кредита на жилье
  6. Пропавшего 27-летнего минчанина нашли мертвым
  7. «Шчыра кажучы, я не была гатовая да таго, што адбылося потым». Тихановская выступила на конференции «Новая Беларусь»
  8. «20 минут разборок». В минском кинотеатре устроили скандал из-за отказа пустить малыша на фильм 16+ - чем все закончилось
  9. «Вот и все». Лукашенко заявил, что «границы» он открывает с европейцами, чтобы «была валюта»
  10. О ней мечтали все советские мальчишки, но лишь подросток из Минска решил рискнуть — и покорил Алису Селезневу. А вот чем это кончилось
  11. «С этим высказыванием лучше быть осторожнее, потому что за него теперь дают 12 лет». Как живет Статкевич после освобождения
  12. «Теплой ванны не будет». Украинский дипломат и Латушко — о том, какая ответственность ждет Лукашенко
  13. Новые правила въезда в Шенген обернулись очередями и пропущенными рейсами. Что решили в ЕС
  14. Крупная платежная система отключает переводы на банковские счета в Беларусь
  15. Соучредитель студии ZROBIM architects, который живет за границей, продает свою долю в бизнесе


/

Лидерка демсил Светлана Тихановская выступила на открытии конференции «Новая Беларусь» в Варшаве. Она вспомнила события 2020 года. Она отметила, что морально готовилась к худшему и у нее не было плана. Сейчас же, по словам Тихановской, беларусам есть чем гордиться. Приводим ее речь полностью.

Светлана Тихановская во время конференции "Новая Беларусь". Варшава, Польша, 8 августа 2026 года. Фото: пресс-служба лидерки демсил
Светлана Тихановская во время конференции «Новая Беларусь». Варшава, Польша, 8 августа 2026 года. Фото: пресс-служба лидерки демсил

— Шэсць гадоў таму адбыліся падзеі, якія памянялі нашу краіну і кожнага з нас. Той жнівень, жнівень дваццатага, адгукаецца ўва мне болем. Болем, уперамешку з натхненнем.

У гэты дзень, шэсць гадоў таму, калі я выходзіла з дому, каб прагаласаваць, каля дому, як заўжды, дзяжурыла шмат людзей «в штатском». Сяргей ужо быў у турме, як і многія сябры нашага аб’яднанага штаба. І маральна рыхтавалася да найгоршага.

Мне здавалася, што я трапіла ў нейкі вар’яцкі фільм. І што ўсё гэта адбываецца не са мной.

Шчыра кажучы, я не была гатовая да таго, што адбылося потым. Да тэрору. Да гвалту. Да вымушанай эміграцыі. Але хто з нас быў гатовы?

У мяне тады не было плану, як у Віктара Бабарыкі. Не было мужнасці, як у Мікалая Статкевіча. Не было досведу, як у Алеся Бяляцкага. І тым больш не было харызмы, як у майго мужа Сяргея ці Паўла Севярынца. Часта мне не было нават з кім параіцца. І збольшага я проста рабіла тое, што падказвалі інтуіцыя і сэрца.

І, магчыма, я б не вытрымала, калі б не тое, што адбылося і 9 жніўня, і ў наступныя дні і тыдні. Калі пачалі прыходзіць сапраўдныя вынікі з участкаў. Лічбы з «Голасу». Калі б не сотні тысячаў беларусаў пад стэлай з бел-чырвона-белымі сцягамі. Рабочыя, якія абсвістваюць Лукашэнку на МЗКТ. Адчуванне самоты і безвыходнасці змянілася адчуваннем неверагоднай еднасці. Сілы і гонару за сваю краіну.

Я ведаю, што сёння ёсць тыя, хто прапануе забыць 2020-ы. Перагарнуць старонку. Ісці далей, нібыта нічога не адбылося. Але як яго забыць? Гэта быў момант, калі абудзілася нашая нацыя. Калі мы ўсвядомілі сваю сілу. І сталі іншымі. Так, мы не перамаглі тады. Але нельга сказаць, што мы і прайгралі. 2020-ы запусціў працэсы, якія немагчыма адмяніць.

Для рэжыму ён стаў такой траўмай, ад якой той не можа аправіцца да сёння. Ён апантана спрабуе сцерці памяць пра 2020-ы. Нелаяльных — выкінуць з краіны. Астатніх — запалохаць. Усё жывое — закатаць пад асфальт.

Але вось праблема. Беларускае, свабоднае, незалежнае — усё роўна прарастае. Недзе — за мяжой. Недзе — унутры краіны. Часам ціха, і пра гэта не раскажаш у прэсе. У нас, беларусаў, ёсць суперсіла — выжываць у самых неспрыяльных умовах. Такая беларуская партызанская душа. Калі трэба — умеем прытаіцца. А калі надыходзіць момант — умеем паказаць сябе так, што здзіўляецца ўвесь свет. І я ўпэўненая: калі з’явіцца новая магчымасць, мы пакажам сябе зноў.

За апошнія гады мы многаму навучыліся. Самаарганізацыі і дысцыпліне. Салідарнасці і ўзаемавыручцы. Навучыліся будаваць структуры. Знаходзіць саюзнікаў. Весці дыпламатычную працу. Ствараць медыя і культурныя праекты сусветнага ўзроўню — без рэсурсаў і без дзяржавы. Дапамагаць палітвязням і іх сем’ям, ратаваць людзей у самых безвыходных сітуацыях. І нават з-за мяжы мы працягваем уплываць на тое, што адбываецца ўнутры. Маючы мізэрную прастору для палітычнай працы, мы выціскаем з кожнага яе міліметра максімум. Дзякуючы гэтай працы сёння свет ведае дзве простыя рэчы: беларусы — гэта не рэжым, а Беларусь — не Расія.

І нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Кожнаму з вас ёсць чым ганарыцца. Таму сёння, адкрываючы Канферэнцыю Новай Беларусі, я найперш хачу сказаць вам: дзякуй.

За тое, што не апусцілі рук. За тое, што працягваеце.

Упэўненая, у кожнага было мільён прычын сказаць: усё, хопіць. Займуся сабой. Сям’ёй. Працай. Нармальным жыццём. Але вы тут. І гэта ўжо шмат пра што кажа.

Дарагія сябры, за апошні год вакол Беларусі з’явілася новая дынаміка. І рэчы, якія яшчэ нядаўна здаваліся немагчымымі, сталі рэальнасцю. Хто мог уявіць год-два таму, што сярод нас пабачым Паўла Севярынца, Кацю Андрэеву, Алеся Бяляцкага ці Віктара Бабарыку? Сябры, мы так доўга чакалі вас на волі!

Ці хто мог уявіць, што так раптоўна зменіцца пазіцыя Украіны? Што прэзідэнт Зяленскі прыме нашу дэлегацыю ў Кіеве і павіншуе беларусаў з Днём Волі па-беларуску? Ці хто мог уявіць, што ў Гаазе распачнуць расследаванне па злачынствах рэжыму — і над Лукашэнкам замаячыць рэальная перспектыва ордэру на арышт?

Гэта ўсё не адбылося само па сабе. Гэта ўсё вынік нашай з вамі працы. Працы праваабаронцаў, журналістаў, палітыкаў, актывістаў, валанцёраў і, канешне, нашых замежных сяброў. І я ўпэўненая: мы можам яшчэ больш. Мы можам дамагчыся вызвалення ўсіх палітвязняў. Каб не так, што на месцы адных з’яўляюцца новыя закладнікі. А каб разарваць само заганнае кола рэпрэсій.

Мы можам захаваць беларускую суб’ектнасць, мову, культуру і ідэнтычнасць — нават ва ўмовах русіфікацыі, страты суверэнітэту і фактычнай гібрыднай акупацыі. Мы можам прадухіліць поўнае ўцягванне Беларусі ў вайну, як бы ні спрабавала Расія. Таму што мы ведаем: беларусы супраць гэтай вайны, і большасць на баку Украіны.

І ў рэшце рэшт, мы можам паўплываць на стварэнне новага акна магчымасцяў — і быць гатовымі ім скарыстацца. Бо перамены ў Беларусі — гэта пытанне часу. Як бы ні фоташопілі Лукашэнку на БелТА, яго час непазбежна сыходзіць. Будуць гэта натуральныя прычыны, раскол у сістэме ці нешта, чаго сёння ніхто з нас не можа прадбачыць, — мы не ведаем.

Але трэба думаць ужо цяпер, як пост-лукашэнкаўская Беларусь будзе выглядаць. Як не дапусціць хаосу? Як вярнуць законнасць і адчуванне бяспекі? Як правесці свабодныя выбары? Як вывесці Беларусь з расійскага кантролю і вярнуць у еўрапейскую сям’ю?Пра гэта ўсё мы будзем гаварыць сёння і заўтра на канферэнцыі «Новая Беларусь».

Але не толькі пра вялікую палітыку. Будзем гаварыць пра рэчы, з якімі беларусы сутыкаюцца кожны дзень: легалізацыю, візы, сацыяльную падтрымку, мабільнасць. Пра культуру, адукацыю, медыя. Пра тое, як падтрымліваць людзей ужо сёння, а не толькі ў Беларусі будучыні.

У канферэнцыі ўдзельнічаюць амаль 300 чалавек. Я ведаю, многія глядзяць нас анлайн. І асобна хачу звярнуцца да беларусаў унутры краіны. Мы можам знаходзіцца па розныя бакі мяжы, але Беларусь у нас адна. Не губляйце веры. Дапамагайце адно аднаму. Захоўвайце сувязі. І шукайце бяспечныя формы ўдзелу. Нават простая рэч — пачаць размаўляць па-беларуску дома, з дзецьмі — сёння таксама ўчынак.

А беларусаў за мяжой я прашу быць актыўнымі і бачнымі. Часам я размаўляю з палітыкамі — нават тут, у Польшчы, — пра легалізацыю, дакументы, падтрымку беларусаў. І часта чую: што беларусаў за мяжой проста не бачна. Дык давайце рабіць так, каб нас бачылі.

Калі гэта бяспечна для вас, заклікаю: арганізоўвайцеся. Удзельнічайце ў акцыях, размаўляйце з палітыкамі, падтрымлівайце беларускія ініцыятывы. Нам дапамагаюць тады, калі нас ведаюць, бачаць і нам давяраюць.

І да нашых замежных гасцей, партнёраў і дыпламатаў. Дзякуй, што вы сёння з намі. Што аддаяце Беларусі свой час, увагу і рэсурсы. Што адрозніваеце беларускі народ ад рэжыму. Што падтрымліваеце нашыя медыя, праваабаронцаў, грамадзянскую супольнасць, культурныя і палітычныя структуры. Мы гэта вельмі цэнім. І ніколі не забудзем.

Дарагія сябры, я вельмі хачу, каб з 2020-га ў 2026-ы мы забралі з сабой галоўнае. Тое неверагоднае адчуванне еднасці. Яно рабіла нас моцнымі. Падтрымлівайце адно аднаго. Асабліва тых, хто толькі выйшаў з турмы. Тых, хто апынуўся ў выгнанні. Тых, хто пачынае жыццё з нуля. І яшчэ — заўважайце добрае. Дзякуйце людзям за працу. Не саромейцеся сказаць чалавеку побач: «Ты малайчына. Тое, што ты робіш, важна». Бо часам добрае слова натхняе чалавека мацней за сотню стратэгій. Я ўпэўненая, разам у нас усё атрымаецца, і мы ўсё адолеем. Жыве Беларусь!